Advanced Micro Devices, Inc. (AMD) — амерыканскі вытворца інтэграванай электронікі. Другі найбуйны пастаўшчык x86 і x64-сумяшчальных працэсараў і, з 2006 — відэаплат. Буйны пастаўшчык флэш-памяці. Яе фінансавыя паказчыкі маюць стабільную тэндэнцыю да росту. Пры гэтым AMD, не павыкупляючыся, фінансуе свае навуковыя даследаванні (да 20 % ад аб’ёму продажаў) і пашырае свае вытворчыя магутнасці. У AMD адны з найбольш сучасных у галіне вытворчыя магутнасці, размешчаныя ў ЗША, Паўднёва-Усходняй Азіі, Германіі, Канадзе. Што да азіяцкіх вытворчасцей AMD, то яны створаны ў Кітаі ў рамках сумеснага з Fujitsu прадпрыемства па вытворчасці модуляў флэш-памяці на аснове 0,35-мікронных тэхналогій. Акрамя таго, AMD валодае зборачнымі і тэставымі пляцоўкамі ў Сінгапуры і Тайландзе. Стратэгічнымі партнёрамі кампаніі AMD у сферы вытворчасці персанальных камп’ютараў з’яўляюцца такія агульнавядомыя кампаніі, як Acer, Fujitsu і Fujitsu Siemens Computers, SUN і IBM. Ім спадарожнічаюць 3Com, Bay Networks, Cabletron і Cisco у сферы сеткавых прадуктаў і Alcatel, AT&T, Ericsson, NEC, Siemens AG і Sony на рынку тэлекамунікацыйных сістэм. Галоўнымі канкурэнтамі для кампаніі з’яўляюцца Intel і Nvidia.
Developed by StudentB