Action/RPG

Action/RPG, экшан-РПГ або ролевы экшан[1] (англ.: Action role-playing game, action RPG, action-RPG, ARPG) — паджанр камп’ютарных ролевых гульняў, у якім ролевы складнік спалучаецца з элементамі экшану. Іншымі словамі, калі ў класічнай ролевай гульні поспех дзеянняў персанажа падчас баявой сітуацыі залежыць ад персанальных характарыстак героя, то ў Action/RPG не меншую ролю гуляе і хуткасць рэакцыі самага іграка.

Стылістычна жанр нагадвае hack and slash, але адрозніваецца вялікай увагай да сюжэту і персанажаў. У H&S ігрок, як правіла, кіруе адзіным персанажам, і ўвесь акцэнт зроблены на бітвы, у той час як у экшан-РПГ прысутнічае значная колькасць дыялогаў — важнае значэнне мае адыгрыш ролі.

Зноскі

  1. Константин Закаблуковский. Спектакль полутора актёров // Лучшие компьютерные игры. — кастрычнік 2008. — № 10 (83).

Developed by StudentB