Atlantic Records | |
---|---|
Тып | Гуказапісная кампанія |
Заснаванне | 1947 |
Заснавальнікі |
Ахмет Эртэгюн Херб Абрамсан |
Краіна | |
Размяшчэнне | ЗША |
Адрас | |
Матчына кампанія | Warner Music Group |
Сайт | Atlantic Records.com |
Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлантычная гуказапісная карпарацыя») — амерыканскі лэйбл гуказапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахметам Эртэгюнам і Хербам Абрамсанам.
Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Уэкслер, а затым Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 года Несухі ўзначальваў джазавае падраздзяленне, і на яго рахунку важныя кантракты з Чарлзам Мінгусам і Джонам Колтрэйнам. Пазней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хоць кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, яна стала адным з асноўных ігракоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных канкурэнтаў былі Columbia Records і RCA Records.