BYD Auto

BYD Auto
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 2003
Заснавальнікі Ван Чуаньфу
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 483 млрд ¥ (2023)
Дэвіз Construa Seus Sonhos
Матчына кампанія BYD
Даччыныя кампаніі
Сайт byd.com (англ.)
bydauto.com.cn

BYD Auto Co., Ltd. — кітайскі вытворца аўтамабіляў. Даччынае прадпрыемства кампаніі BYD Co. Ltd.. Заснавана ў 2003 годзе, калі BYD купіла збанкрутаваную марку Qinchuan Automobile.

Станам на 2023 год, BYD — адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў машын з электрычным прывадам — plug-in-гібрыдаў і электрамабіляў. У 2008 годзе BYD вывела на рынак першую гібрыдную мадэль з падзарадкай — BYD F3DM. У маі 2021 года быў выпушчаны мільённы электрычны аўтамабіль[1]. У лістападзе 2022 года колькасць вырабленых электрычных машын дасягнула 3 мільёнаў, у жніўні 2023 года — 5 мільёнаў[2]. У лістападзе 2023 года быў выраблены 6-мільённы NEV[3].

  1. "BYD Celebrates One-Millionth Plug-In Passenger Car Produced"(англ.). insideevs.com. 2021-05-19. Праверана 2023-11-29.
  2. "BYD Celebrates Five Million Plug-In Vehicles Produced"(англ.). insideevs.com. 2023-08-10. Праверана 2023-11-29.
  3. "BYD Rolled Out Its 6 Millionth Plug-In Vehicle"(англ.). insideevs.com. 2023-11-27. Праверана 2023-11-29.

Developed by StudentB