BioWare Corp. | |
---|---|
Тып | Прыватная кампанія |
Заснаванне | Эдмантан, Альберта (1995) |
Заснавальнікі | Ray Muzyka[d], Greg Zeschuk[d], Augustine Yip[d], Trent Oster[d] і Brent Oster[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Эдмантан, Альберта Осцін, Тэхас Манрэаль, Квебек |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Рэй Музіка, CEO Грэг Зэшчук, віцэ-прэзідэнт па распрацоўцы Кейсі Хадсан, дырэктар Дэвід Гэйдэр, аўтар |
Галіна | Распрацоўка праграмнага забеспячэння |
Прадукцыя |
Infinity Engine Aurora Engine Odyssey Engine Shattered Steel Серыя Baldur's Gate Dragon Age (серыя) Mass Effect Neverwinter Nights series Star Wars: KotOR Jade Empire (Гл. поўны спіс у артыкуле.) |
Абарот | Прыватны (у 2003 ▲$17.482 мільёнаў CAD) |
Колькасць супрацоўнікаў | ~800 (2010) |
Матчына кампанія | Electronic Arts |
Сайт | www.bioware.com |
BioWare Corp. — канадскі распрацоўшчык праграмнага забеспячэння. Кампанія была заснавана ў лютым 1995 года трыма медыкамі — Рэям Музікай, Грэгам Зэшчукам і Аўгусцінам Іпам. Яна размешчана ў горадзе Эдмантан, у Канадзе. BioWare спецыялізуецца на вытворчасці відэа- і камп’ютарных гульняў. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі CRPG-бэстсэлеры, Baldur’s Gate і Neverwinter Nights. З 2003 года кампанія пачала выпускаць гульні ў жанры CRPG і для гульнявых прыставак. У прыватнасці, Star Wars: Knights of the Old Republic, выйшла як на PC, так і на Xbox. Jade Empire, доўгі час была Xbox-эксклюзівам, пазней была партавана на PC.
Музіка і Зэшчук на гэты момант узначальваюць BioWare. Музіка займае пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, а Зэшчук — прэзідэнта кампаніі. Аўгусцін Іп пакінуў кампанію ў 1997 годзе і вярнуўся да медыцынскай практыкі.
У лістападзе 2005 было абвешчана, што BioWare і Pandemic Studios аб’яднаюцца, а фонд прыватных інвестыцый Elevation Partners укладзе сродкі ў гэта партнёрства. Тым не менш, абедзве кампаніі захавалі ўсе свае брэнды і найменні.
13 сакавіка 2006 года, BioWare абвясціла пра адкрыццё новай студыі ў Осціне, штат Тэхас. Яе ўзначалілі ветэраны гульнявой індустрыі Гордан Уолтан і Рычард Вогел[1].
Увосень 2006 года BioWare абвясцілі пра распрацоўку гульні для Nintendo DS[2], ёй стала Sonic Chronicles: The Dark Brotherhood, выпушчаная праз два гады .
11 кастрычніка 2007 года Electronic Arts заявіла пра набыццё кампаніі VG Holding Corp., кіравальнай BioWare і Pandemic. Увогуле EA заплаціла 860 млн долараў.