Blink — гэта рухавік браўзера, распрацаваны ў рамках праекта Chromium з удзелам Google, Meta, Microsoft, Opera Software, Adobe, Intel, IBM, Samsung і іншых. Упершыню быў анансаваны ў красавіку 2013 года. Blink з’яўляецца форкам WebCore — кампанента WebKit. Ён выкарыстоўваецца ў Chrome, пачынаючы з версіі 28, Microsoft Edge, пачынаючы з версіі 79, Opera (15+), Vivaldi, Brave, Amazon Silk і іншых браўзерах і фрэймворках на аснове Chromium. Рухавік Blink мае наступныя кампаненты: Механізмы візуалізацыі DOM, HTML DOM і CSS Рэалізацыя Web IDL Графічны рухавік Skia — робіць выклікі асноўнай графічнай бібліятэкі (напрыклад, OpenGL, Vulkan, DirectX і г.д.), якая залежыць ад платформы Рухавік JavaScript V8 Blink рэалізаваны на сямі платформах: Windows, macOS, Linux, ChromeOS, Fuchsia, Android і Android WebView. Таксама неафіцыйна падтрымліваецца ў FreeBSD і OpenBSD. Версіі Chromium для iOS працягваюць выкарыстоўваць рухавік візуалізацыі WebKit WebCore.
Developed by StudentB