Blink — гэта рухавік браўзера, распрацаваны ў рамках праекта Chromium з удзелам Google, Meta, Microsoft, Opera Software, Adobe, Intel, IBM, Samsung і іншых.[1] Упершыню быў анансаваны ў красавіку 2013 года.[2]
Blink з’яўляецца форкам WebCore — кампанента WebKit. Ён выкарыстоўваецца ў Chrome, пачынаючы з версіі 28, Microsoft Edge, пачынаючы з версіі 79, Opera (15+), Vivaldi, Brave, Amazon Silk і іншых браўзерах і фрэймворках на аснове Chromium.
Рухавік Blink мае наступныя кампаненты:
Blink рэалізаваны на сямі платформах: Windows, macOS, Linux, ChromeOS, Fuchsia, Android і Android WebView. Таксама неафіцыйна падтрымліваецца ў FreeBSD і OpenBSD.
Версіі Chromium для iOS працягваюць выкарыстоўваць рухавік візуалізацыі WebKit WebCore.[3]