Boeing

The Boeing Company
англ.: Boeing
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: BA
Заснаванне 1916
Заснавальнікі Уільям Эдуард Боінг
Краіна
Размяшчэнне  ЗША: Чыкага
Адрас
Ключавыя постаці Джэймс МакНерні (старшыня савета дырэктараў і прэзідэнт)
Галіна Авіябудаванне, касмічнае машынабудаванне
Прадукцыя Грамадзянскія, ваенныя самалёты, касмічная тэхніка
Уласны капітал
  • −17,2 млрд $ (2023)
Абарот 64,3 млрд дол. (2010 год)
Аперацыйны прыбытак
  • −773 млн $ (2023)
Чысты прыбытак 3,3 млрд дол. (2010 год)
Актывы
  • 137 млрд $ (2023)
Капіталізацыя
  • 193 млрд $ (31 снежня 2018)[2]
Колькасць супрацоўнікаў 160,5 тыс. чалавек (студзень 2011 года)
Дэвіз Connect, Protect, Explore and Inspire the World through Aerospace Innovation[3]
Даччыныя кампаніі Boeing Canada[d], Boeing International Corporation India Private Limited[d], Boeing UK[d], Boeing Rotorcraft Systems[d], Boeing Capital[d], Boeing Commercial Airplanes[d], Boeing Phantom Works[d], Boeing Australia[d], Boeing Defense, Space & Security[d], McDonnell Douglas, Boeing Spain[d], Alteon Training[d], Boeing Aircraft Holding Company[d] і Jeppesen[d]
Сайт www.boeing.com

The Boeing Company («Бо́інг») — авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Штаб-кватэра: Чыкага (ЗША).

Галоўныя вытв. падраздзяленні: «Камерцыйныя самалёты Боінга» [Boeing Commercial Airplanes] і «Інтэграваныя абаронныя сістэмы Боінга» [Boeing Integrated Defense Systems]. Вытв. магутнасці: 3 галоўныя вытв. раёны ў ЗША[заўв 1] і інш. (2006). Штат: больш за 150000 работнікаў у ЗША і 70 краінах свету (2006).

Абарот: ~61,5 млрд. USD за год (2006). Карпарацыя мае кліентаў у больш за 90 краінах свету, і з’яўляецца адным з найбольшых лідараў экспарту ЗША ў продажах.

Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і выпуск авіякасмічнай тэхнікі (асабліва, пасажырскіх авіялайнераў, ваенных самалётаў), верталётаў, электронных і абаронных сістэм, ракет і ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, інфармацыйнай і сувязной тэхнікі. Кампанія з’яўляецца адным з галоўных пастаўцаў паслуг для НАСА, аператарам «Спейс шатла» і Міжнароднай касмічнай станцыі, пастаўцам паслуг падтрымкі абсталявання ваенных і камерцыйных авіяліній.

Заснавана У. Боінгам 15.7.1916 як «Ціхаакіянскія авіяцыйныя вырабы» [Pacific Aero Products Co.][заўв 2]. Найстарэйшая авіяцыйная кампанія ў ЗША. Назва зменена на «Самалёты Боінга» [Boeing Airplane Co.] 9.5.1917. На 2007, у склад карпарацыі ўваходзяць такія вядомыя раней самастойныя вытворцы, як «Х’юз», «Роквел», «Макдонел Дуглас», «Сцірман», «Норт Амерыкан». Адпаведна, многія вядомыя прадукты гэтых вытворцаў носяць некалькі азначэнняў.

Першы серыйны прадукт: Боінг «Мадэль Сі» (1917).

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.
  2. https://s2.q4cdn.com/661678649/files/doc_financials/annual/2019/Boeing-2018AR-Final.pdf
  3. https://www.boeing.com/principles/vision.page


Памылка ў зносках: тэгі <ref> існуюць у групе з назвай "заўв", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="заўв"/>, або закрываючы тэг </ref> адсутнічае


Developed by StudentB