Crunchyroll

Crunchyroll
Тып прыватная кампанія[d]
Заснаванне 2006
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Колін Дэкер (генеральны дырэктар)
Галіна anime industry[d] і струменевае мультымедыя[d]
Матчына кампанія Crunchyroll, LLC[d]
Сайт crunchyroll.com (англ.)

Crunchyroll — амерыканскі стрымінгавы сэрвіс, які займаецца распаўсюджаннем, выданнем, ліцэнзаваннем і стварэннем анімэ, мангі і дарам. У цяперашні момант ён прадстаўляе доступ да больш чым 1000 анімацыйных фільмаў і серыялаў, 200 тэлесерыялаў і 80 выпускаў мангі (з-за асаблівасцей асобных ліцэнзій не ўвесь кантэнт даступны ўва ўсіх краінах, дзе дзейнічае сэрвіс). Кампанія мае 15 офісаў, які знаходзяцца ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове, Швейцарыі і Брытаніі[1]. З 9 жніўня 2021 Crunchyroll належыць кампаніі Sony, якая да гэтага валодала анімэ-дыстрыбутарам Funimation. Зараз кампаніі знаходзяцца ў працэсе аб’яднання пад агульным брэндам Crunchyroll, LLC.

Кампанія зарадзілася ў 2006, калі група выпускнікоў Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі запусціла відэасайт, прысвечаны ўсходнеазіяцкай тэлепрадукцыі з аматарскім перакладам субтытраў. Сайт дазваляў карыстальнікам загружаць свае відэа, у тым ліку і пірацкую прадукцыю. З 2008 года сэрвіс узяў курс на заключэнне ліцэнзійных дагавораў з вытворцамі і абавязаўся выдаляць неліцэнзійныя відэа. 30 кастрычніка 2015 кампанія пачала публікацыю мангі; першымі сталі 12 серый выдавецтва Kodansha, у тым ліку «Атака тытанаў» і Fairy Tail. З 25 лютага 2020 Crunchyroll афіцыйна займаецца стварэннем анімэ-серыялаў пад брэндам Crunchyroll Originals — у спіс увайшлі шоу па франшызам «Бягун па лязе», Shenmue, адаптацыі ранобэ і вэб-коміксаў, а таксама арыгінальны кантэнт.

11 сакавіка 2022 Crunchyroll спыніла работу ў Расіі на фоне расійска-ўкраінскай вайны.

Зноскі

  1. Jobs at Crunchyroll (англ.)

Developed by StudentB