Crytek

Crytek GmbH
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю (GmbH)
Заснаванне 1999
Заснавальнікі Джэват Ерлі, Аўні Ерлі, Фарук Ерлі
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Германіі Франкфурт-на-Майне
Даччыныя кампаніі:
Сцяг Венгрыі Будапешт
Сцяг Украіны Кіеў
Сцяг Балгарыі Сафія
Сцяг Паўднёвай Карэі Сеул
Сцяг Вялікабрытаніі Нотынгем
Сцяг ЗША Осцін
Адрас
Ключавыя постаці Джэват Ерлі, Аўні Ерлі, Фарук Ерлі
Галіна Індустрыя камп’ютарных гульняў, Камп’ютарная графіка
Прадукцыя Камп’ютарныя гульні:
Far Cry, Crysis, Crysis Warhead, Crysis Wars, Crysis 2, Crysis 3, Warface
Дадатковыя праграмы для гульняў:
Sandbox, гульнявы рэдактар, Crysis Mod SDK
Камп'ютарная графіка:
CryEngine, CryEngine 2, CryEngine 3, PolyBump
Колькасць супрацоўнікаў 474[1]
Матчына кампанія Crytek Germany
Даччыныя кампаніі Crytek Budapest, Crytek Kiev, Crytek Black Sea, Crytek UK, Crytek Korea
Сайт Crytek

Crytek GmbH (часта — Crytek Studios; далей — Crytek) — таварыства з абмежаванай адказнасцю (ням.: GmbH), нямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп'ютарных гульняў, гульнявых рухавікоў і камп'ютарных графічных тэхналогій. «Crytek» створана трыма турэцкімі братамі, Джэватам (англ.: Cevat Yerli), Аўні (англ.: Avni Yerli) і Фарукам Ерлі (англ.: Faruk Yerli) у 1999 годзе. Асноўны штаб Crytek знаходзіцца ў горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Пяць іншых даччыных студый знаходзяцца ў Кіеве, Украіна (Crytek Kiev), Будапешце, Венгрыя (Crytek Budapest), Сафіі, Балгарыя (Crytek Black Sea), Сеуле, Паўднёвая Карэя (Crytek Korea) і Нотынгеме, Вялікабрытанія (Crytek UK).[2][3][4]

Каманда распрацоўшчыкаў Crytek складаецца з 474 супрацоўнікаў, сабраных з усяго свету: Еўропа (422), Канада (6), Злучаныя Штаты (15), Бразілія (1), Чылі (1), Турцыя (16), Ізраіль (3), Расія (8), Індыя (2), Кітай (1), Японія (1), Паўднёвая Карэя (13), Аўстралія (7), Новая Зеландыя (1).[5] Crytek стала вядомая першым чынам за распрацоўку гульні Far Cry і гульнявога рухавіка CryEngine, першага рухавіка, які выкарыстоўвае інструмент PolyBump, які засноўваецца на тэхналогіі нормалмапінгу. Наступныя распрацоўкі фірмы — рухавік CryEngine 2 і гульня Crysis, якая грунтуецца на ім.

Зноскі

  1. Studio Profile — Crytek (англ.). Анлайн-версія часопіса «Edge». — Flash-версія артыкула з часопіса «Edge», даступная праз Інтэрнэт. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 21 ліпеня 2009.
  2. Crytek to Feature Cross Platform CryEngine(R)2 at GDC(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2 сакавіка 2008.
  3. Crytek GmbH: Crytek (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2007. Праверана 28 верасня 2008.
  4. Where have all the heroes gone? (англ.)(недаступная спасылка). Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 5 ліпеня 2009.
  5. Crytek GmbH: Team (англ.)(недаступная спасылка). афіцыйны сайт Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2009. Праверана 21 ліпеня 2009.

Developed by StudentB