Microsoft DirectX | |
---|---|
Тып | Асяроддзе для дадаткаў |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Напісана на | High Level Shader Language[d] і C++ |
Аперацыйная сістэма | Microsoft Windows |
Першы выпуск | 30 верасня 1995 |
Апошняя версія | 11 (22 ліпеня 2009) |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Сайт | DirectX |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часта абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.