DualShock (зарэгістраваны як DUALSHOCK, часам завецца Dual Shock) — стандартны аналагавы гульнявы кантролер для прыставак PlayStation, PlayStation 2 і PlayStation 3 з функцыяй зваротнай сувязі ў выглядзе вібрацыі. DualShock упершыню быў прэзентаваны ў Японіі ў канцы 1997 года, у ЗША — у траўні 1998 года; яго продажы паўсюль былі вельмі паспяховымі. Упершыню прапанаваны ў якасці другаснай перыферыі для PlayStation, з цягам часу геймпад выціснуў як арыгінальны лічбавы кантролер, так і аналагавы Sony Dual Analog Controller і ў далейшым ужо пастаўляўся ў камплекце з прыстаўкай.