Earthrise

Уільям Элісан Андэрс[1][2]
Узыход Землі. 1968
Earthrise
Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы[3][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Earthrise» («Узыход Зямлі») — фатаграфія Зямлі, зробленая, відаць, астранаўтам Уільямам Андэрсам падчас аблёту Месяца касмічным караблём «Апалон-8». Адна з самых вядомых фатаграфій Зямлі з космасу.[5]

Нумар здымка ў каталогах НАСА — AS8-14-2383. Фатаграфія зроблена 24 снежня 1968 года.[6][7][8]

Строга гаворачы, на большай частцы Месяца няма ўзыходаў і заходаў Зямлі — Месяц заўсёды павернуты да Зямлі адным бокам. Аднак існуе лібрацыя, максімальнае значэнне якой складае 7°45′[9]. Дзякуючы лібрацыі Зямля (бачная з Месяца вуглавым памерам у 2°) на месяцавым небасхіле апісвае падабенства фігур Лісажу ў прамавугольніку 15°48′ шырынёй і 13°20′ вышынёй. Адпаведна, ёсць участкі Месяца (краі, адносна назіральніка з Зямлі: каля 20 % паверхні), на якіх адбываюцца ўзыходы і заходы Зямлі з перыядычнасцю каля 30,5 зямных сутак.

Для карабля, які звяртаецца вакол Месяца па досыць нізкай калякругавой арбіце, Зямля ўзыходзіць і заходзіць падчас кожнага абароту.

  1. The Earthrise Photograph Праверана 8 чэрвеня 2024.
  2. Former astronaut William Anders, who took iconic Earthrise photo, killed in Washington plane crash — 2024. Праверана 8 чэрвеня 2024.
  3. https://nssdc.gsfc.nasa.gov/photo_gallery/photogallery-earthmoon.html
  4. https://archive.org/details/GPN-2001-000009
  5. 100 Photographs that Changed the World by Life — The Digital Journalist(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 5 сакавіка 2012.
  6. The Earthrise Photograph
  7. Astronomy Picture of the Day
  8. Узыход Землі (англ.)
  9. Либрация Луны

Developed by StudentB