FreeBSD

FreeBSD
Выява лагатыпа
Здымак тэрмінала FreeBSDПрывітанне тэрмінала FreeBSD
Распрацоўшчык The FreeBSD Project
Сямейства АС BSD UNIX
Заснавана на Berkeley Software Distribution[1] і 386BSD[d][2]
Першы выпуск 1 лістапада 1993
Апошняя версія 9.1[3] — 31 снежня 2012
Падтрымлівае платформы x86, x86_64[d], SPARC[d], DEC Alpha[d], PowerPC[d], ARM[d], MIPS[d] і RISC-V[d]
Тып ядра Маналітнае ядро
Ліцэнзія BSD
Стан Актуальны
Рэпазітар зыходнага коду cgit.freebsd.org
Вэб-сайт freebsd.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

FreeBSD — гэта свабодная UNIX-падобная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад аперацыйнай сістэмы BSD. Першая версія FreeBSD была выпушчана ў 1993 годзе на аснове 386BSD. Падтрымкай і прасоўваннем FreeBSD займаецца Фонд FreeBSD.

FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кіравання версіямі. Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбутывы Лінукс. Зыходны код FreeBSD звычайна выпускаецца пад дазвольнай ліцэнзіяй BSD у адрозненне ад капілефт-ліцэнзіі GPL, якая выкарыстоўваецца ў Linux.

Значная частка зыходнага кода FreeBSD выкарыстоўваецца ў іншых аперацыйных сістэмах, такіх як Darwin (і яе нашчадкі macOS, iOS, iPadOS, watchOS і tvOS), TrueNAS, а таксама ў сістэмных праграмах для PlayStation 3 і PlayStation 4.

  1. The UNIX system family tree: Research and BSD
  2. https://github.com/freebsd/freebsd/blob/master/share/misc/bsd-family-tree
  3. FreeBSD 9.1-RELEASE Announcement (англ.) //FreeBSD.org

Developed by StudentB