Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Пашырэнне |
.gif |
---|---|
MIME | image/gif |
Распрацаваны | CompuServe[d][1] і Steve Wilhite[d] |
Тып фармату | растравая графіка |
Пашыраны з | Lempel–Ziv–Welch[d] |
GIF (англ.: Graphics Interchange Format — «фармат для абмену выявамі») — папулярны растравы фармат графічных выяў. Здольны захоўваць сціснутыя даныя без страты якасці ў фармаце не больш за 256 колераў. Фармат GIF, які не залежыць ад апаратнага забеспячэння, быў распрацаваны ў 1987 годзе (GIF87a) фірмай CompuServe для перадачы растравых відарысаў па сетках. У 1989-м фармат быў мадыфікаваны (GIF89a), былі дададзены падтрымка празрыстасці і анімацыі. GIF выкарыстоўвае LZW-кампрэсію, што дазваляе сціскаць файлы, у якіх шмат аднародных залівак (лагатыпы, надпісы, схемы). Доўгі час GIF быў адным з найбольш распаўсюджаных фарматаў у інтэрнэце.