Gamescom

Gamescom
Наведвальнасць 370 000 (2018)[1]

«Gamescom» (стылізаваны пад gamescom) ― штогадовая міжнародная выстава камп’ютарных гульняў. Упершыню адбылася ў 2009 годзе, з 19 да 23 жніўня. Выстава праводзіцца штогод у нямецкім горадзе Кёльне, у выставачным цэнтры «Köln Messe». Мерапрыемства арыентавана на людзей, якія маюць дачыненне да камп’ютарных гульняў: спажыўцоў, фанатаў, выдаўцоў, журналістаў і гандлёвых прафесіяналаў, а таксама выстава выкарыстоўваецца многімі распрацоўшчыкамі відэагульняў для дэманстрацыі маючых адбыцца гульняў і гульнявога абсталявання[2].

Gamescom з'яўляецца першай па велічыні ў свеце гульнявой падзеяй (па выставачнай прасторы і колькасці наведвальнікаў), налічваючы ў агульнай складанасці 370 000 наведвальнікаў і 1037 удзельнікаў выставы з 56 краін, якія ўдзельнічаюць у кірмашы ў 2018 годзе, і найбуйнейшай гульнявой навіннай выставай года ў Еўропе[3][4][5].

  1. gamescom Cologne 2018. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
  2. Международная выставка интерактивных игр gamescom 2009(недаступная спасылка). expomap.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2014. Праверана 31 ліпеня 2009.
  3. De Guzman, Jaemi. Rounding out Gamescom's press event highlights (англ.). Rappler.com (18 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
  4. Plunkett, Luke. The World's Biggest Games Show Isn't In Germany. Not Any More. (англ.). Kotaku (29 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.
  5. North,Dale. Asia Game Show beats out TGS, gamescom in attendance (англ.). Destructoid (29 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 20 жніўня 2018.

Developed by StudentB