Gecko | |
---|---|
Тып | Рухавік браўзера |
Аўтар | Netscape[d] |
Распрацоўшчык | Mozilla Foundation / Mozilla Corporation |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае ПЗ |
Першы выпуск | 1998 |
Апошняя версія | 106.0.5 (4 лістапада 2022) |
Ліцэнзія | MPL / GPL / LGPL |
Сайт | wiki.mozilla.org/Gecko:H… |
Gecko ([ˈgɛkəʊ]) — гэта свабодны рухавік вываду вэб-старонак (англ.: layout engine) браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя — кросплатформавасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых.[1]
Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.