Gecko

Gecko ([ˈgɛkəʊ]) — гэта свабодны рухавік вываду вэб-старонак (англ.: layout engine) браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя — кросплатформавасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых. Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.


Developed by StudentB