iOS (раней iPhone OS) — мабільная аперацыйная сістэма для смартфонаў, электронных планшэтаў, партатыўных медыяпрайгравальнікаў і некаторых іншых прылад, якая распрацоўваецца і выпускаецца амерыканскай кампаніяй Apple. Была выпушчана ў 2007 годзе; першапачаткова — для iPhone і iPod touch, пазней — для такіх прылад, як iPad. У 2014 годзе з’явілася падтрымка аўтамабільных мультымедыйных сістэм Apple CarPlay. У адрозненне ад Android выпускаецца толькі для прылад, якія вырабляюцца фірмай Apple. У iOS выкарыстоўваецца ядро XNU, заснаванае на мікраядры Mach і якое змяшчае праграмны код, распрацаваны кампаніяй Apple, а таксама код з аперацыйных сістэм NeXTSTEP і FreeBSD. Ядро iOS амаль ідэнтычна ядру настольнай аперацыйнай сістэмы Apple MacOS. Пачынаючы з самай першай версіі, iOS працуе толькі на планшэтных камп’ютарах і смартфонах з працэсарамі архітэктуры ARM.
Developed by StudentB