IPhone

Брэнд Apple Inc.
Вытворца Foxconn
Дата выпуску iPhone: 29.06.2007
3G: 11.07.2008
3GS: 19.06.2009
4: 24.06.2010
4S: 14.10.2011
5: 21.09.2012
5C, 5S: 20.09.2013
6/6 Plus: 19.09.2014
6S/6S Plus: 25.09.2015
7/7 Plus: 16.09.2016
8/8 Plus/X: 12.09.2018
Тып Смартфон
Памеры iPhone: 115 x 61 x 11.6 мм
3G і 3GS: 115.5 x 62.1 x 12.3 мм
4 і 4S: 115.2 x 58.6 x 9.3 мм
5 і 5S: 123.8 x 58.6 x 7.6 мм
: 124.4 x 59.2 x 8.97 мм
6: 138,1 × 67 × 6,9 мм
6s: 138,3 × 67,1 × 7,1 мм
6 Plus: 158,1 × 77,8 × 7,1 мм
6s Plus: 158,2 × 77,9 × 7,3 мм
SE 2016: 123,8 × 58,6 × 7,6 мм
7: 138,3 × 67,1 × 7,1 мм
7 Plus: 158,2 × 77,9 × 7,3 мм
8: 138,4 × 67,3 × 7,3 мм
8 Plus: 158,4 × 78,1 × 7,5 мм
X: 143,6 × 70,9 × 7,7 мм
Вага iPhone і 3G: 135 г
3GS: 133 г
4: 137 г
4S: 140 г
5 і 5S: 112 г
5C: 132 г
6: 129 г
6 Plus: 172 г
6S: 143 г
6S Plus: 192 г
SE 2016: 113 г
7: 138 г
7 Plus: 188 г
8: 148 г
8 Plus: 202 г
X: 174 г
Аперацыйная сістэма iOS
Цэнтральны працэсар 'iPhone і 3G: S5L8900
3GS: S5PC100
4: Apple A4
4S: Apple A5
5/5C: Apple A6
5S: Apple A7
6/6 Plus: Apple A8
6S/6S Plus: Apple A9
7/7 Plus: Apple A10
8/8 Plus/X
: Apple A11
Аператыўная памяць 'iPhone і 3G: 128 MB
3GS: 256 MB
4: 512 MB
4S: 512 MB
5/5C: 1024 MB
5S і 6/6 Plus: 1024 MD
SE 2016/'6S/6S Plus/7: 2048 MB
8: 2048 MB
7/8 Plus: 3072 MB
X: 3072 MB
Памяць 2G: 4, 8 цi 16 GB
3G: 8 цi 16 GB
3GS: 4, 8 цi 16 GB
4: 8, 16 цi 32 GB
4s: 8, 16, 32 цi 32 GB
5: 16, 32 цi 64 GB
5s: 16, 32 цi 64 GB
5c: 8, 16 цi 32 GB
6/6 Plus: 16, 32, 64 цi 128GB
6s/6s Plus: 16, 32, 64 цi 128GB
SE 2016: 16, 32, 64 цi 128GB
7/7 Plus: 32 128 цi 256 GB
8/8 Plus/X: 64 цi 256 GB
Экран iPhone, 3G і 3GS: 3.5" (89 mm), 480 × 320, 163 ppi
4 і 4S: 3.5" (89 mm), 960 × 640, 326 ppi
5/5C/5S: 4" (100 mm), 1,136 × 640, 326 ppi
6/6S: 4.7" (120 mm), 1,334 × 750, 326 ppi
6S/6S Plus: 5.5" (140 mm), 1,920 × 1,080, 401 ppi
Спасылкі http://apple.com/iphone

iPhone — лінейка смартфонаў, распрацаваная карпарацыяй Apple. Працуюць пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS.[1] Першае пакаленне iPhone было выпушчана 29 чэрвеня 2007 года. Самыя апошнія мадэлі iPhone 16 і iPhone 16 Plus былі прадстаўлены на спецыяльным мерапрыемстве 9 верасня 2024 года.

Упершыню iPhone анансаваны Стывам Джобсам на канферэнцыі MacWorld Expo 9 студзеня 2007 года. У продаж паступіў 29 чэрвеня 2007 года і хутка заваяваў істотную частку рынка смартфонаў у ЗША.

10 чэрвеня 2008 года на канферэнцыі WWDC 2008 прадстаўлена новая мадэль — iPhone 3G, больш дасканалая і пазбаўленая шматлікіх апаратных і праграмных недахопаў папярэдніка, з новай версіяй iPhone OS 2.0, па ніжэйшым кошце з кантрактам аператара ў ЗША.

8 чэрвеня 2009 года прадстаўлена наступная, трэцяя па ліку, мадэль тэлефона — iPhone 3GS, якая з’яўляецца ўдасканаленай версіяй iPhone 3G. iPhone 3GS мае ўдвая большы аб’ём аператыўнай памяці, павялічаную хуткасць працы, даступны ў канфігурацыі з 32 ГБ убудаванай памяці і абсталяваны АС iPhone OS 3.0, якая ўхіліла значную частку праграмных недахопаў папярэдніх мадэляў смартфонаў і падала дадатковыя функцыі: капіпаст, магчымасць адпраўкі MMS, Spotlight, Speak Notes, магчымасць спампоўваць тэлешоу, музычныя відэа, фільмы і аўдыёкніжкі прама на iPhone, Find My iPhone, перасыланне/выдаленне SMS і шматлікія іншыя.

7 чэрвеня 2010 года прадстаўлены iPhone 4 з абноўленай аперацыйнай сістэмай (iPhone OS у гэты ж дзень атрымала новую назву — «Apple iOS»), які мае шэраг значных пераваг над папярэднікамі, уключаючы больш магутны цэнтральны працэсар Apple A4, ВК-дысплей з IPS матрыцай з распазнаваннем 640 x 960 пікселяў, 5 Мп-камеру, а таксама камеру для відэасувязі (0,3 Мп).

4 кастрычніка 2011 года прадстаўлены iPhone 4S з аперацыйнай сістэмай iOS 5, абноўлены тэлефон мае запазычаны працэсар Apple A5 ад iPad 2, 8 Мп-камеру і мае гібрыдную сістэму сувязі GSM/CDMA.

12 верасня 2012 года прадстаўлены Iphone 5 з аперацыйнай сістэмай iOS 6.0. Яго корпус быў зроблены з алюмінія, меньшы і лягчэйшы за папярэднія мадэлі.

10 верасня 2013 года прадстаўлены iPhone 5S i iPhone 5c з аперацыйнай сістэмай iOS 7.0.

9 верасня 2014 года прадстаўлены iPhone 6 i iPhone 6 Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 8.0.

9 верасня 2015 года прадстаўлены iPhone 6s i iPhone 6s Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 9.0.

21 сакавіка 2016 года прадстаўлены iPhone SE з аперацыйнай сістэмай iOS 9.3.

7 верасня 2016 года прадстаўлены iPhone 7, iPhone 7 Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 10.0.

12 верасня 2017 года прадстаўлены iPhone 8, iPhone 8 Plus, iPhone X з аперацыйнай сістэмай iOS 11.0.

12 верасня 2018 года прадстаўлены iPhone XR, iPhone XS, Phone XS Max з аперацыйнай сістэмай iOS 13.0.

10 верасня 2019 года прадстаўлены iPhone 11, iPhone 11 Pro, Phone 11 Pro Max з аперацыйнай сістэмай iOS 14.0.

13 кастрычніка 2020 года прадстаўлены iPhone 12, iPhone 12 Mini, Phone 12 Pro Max, iPhone 12 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 14.1.

14 верасня 2021 года былі прадстаўлены iPhone 13, iPhone 13 Mini, Phone 13 Pro Max, iPhone 13 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 15.0.

7 верасня 2022 года былі прадстаўлены iPhone 14, iPhone 14 Plus, iPhone 14 Pro Max, iPhone 14 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 16.0.

12 верасня 2023 года прадстаўлены iPhone 15, iPhone 15 Plus, iPhone 15 Pro Max, iPhone 15 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 17.0.

9 верасня 2024 года прадстаўлены iPhone 16, iPhone 16 Plus, iPhone 16 Pro Max, iPhone 16 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 18.0.

Станам на сакавік 2010 года агулам прададзена каля 50 млн iPhone[2].

У 2008 годзе iPhone заняў другое месца ў рэйтынгу найбольш карысных сучасных тэхналогій па версіі выдання PCWorld[3].

  1. iPhone OS 4 renamed iOS 4, launching June 21 with 1500 new features
  2. "Original iPhone дагэтуль актуальны". iPhones.ru. 28 красавіка 2010. Праверана 24 мая 2010.
  3. "Складзены рэйтынг найбольш карысных з выкарыстоўваемых у наш час тэхналогій". Lenta.ru. 11 чэрвеня 2008. Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2012. Праверана 14 красавіка 2010.

Developed by StudentB