Melodifestivalen | |
---|---|
Месца(ы) правядзення | |
Жанр(ы) | музычная праграма[d] |
Сайт | melodifestivalen.se (шведск.) |
Melodifestivalen (mɛlʊˈdiːfɛstɪˌvɑːlɛn, melodi — мелодыя, festivalen — фестываль) — музычны конкурс, які праходзіць у Швецыі, арганізаваны кампаніямі Шведскае тэлебачанне (SVT) і Шведскае радыё (SR) і вызначае прадстаўніка ад Швецыі на конкурс песні Еўрабачанне.
Праводзіцца амаль штогод, пачынаючы з 1958 года. З 2000 года Мелодыфестывалін стаў самай папулярнай праграмай у Швецыі[1]. Конкурс транслюецца таксама па радыё і ў інтэрнэце.
У 2007 паўфіналы паглядзела каля 3,1 млн гледачоў, і каля 4 мільёнаў шведаў паглядзелі фінал[2][3]. Шэсць пераможцаў фестывалю сталі пераможцамі самога конкурсу Еўрабачанне. Мелодыфестывалін аказвае таксама значны ўплыў на шведскую музыку. З увядзеннем чатырох паўфіналаў і раўнда «Другі шанец» у 2002 годзе колькасць удзельнікаў павялічылася да 32.