Objective-C | |
---|---|
Семантыка | аб’ектна-арыентаваная |
З’явілася ў | 1984 |
Аўтар(ы) | Брэд Кокс, Том Лаў |
Пашырэнне файлаў | .m, .h, .mm, .C |
Тыпізацыя даных | статычная, дынамічная, слабая |
Зведала ўплыў | С, Smalltalk |
Паўплывала на | Java, Swift |
Сайт | developer.apple.com (англ.) |
Objective-C — кампіляваная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, створаная на аснове моў праграмавання С і Smalltalk. Была распрацавана Брэдам Коксам і Томам Лавам у пачатку 1980-х гадоў.[1]
Objective-C з’яўляецца «строгім надмноствам» C — гэта азначае, што можна скампіляваць любую праграму на C з дапамогай кампілятара Objective-C, а таксама ўключаць код мовы C у класы Objective-C.[2] Objective-C бярэ свой аб’ектны сінтаксіс ад Smalltalk: усе аб’ектна-арыентаваныя функцыі рэалізаваныя праз механізм абмену паведамленнямі. Сінтаксіс для неаб’ектна-арыентаваных аперацый ідэнтычны сінтаксісу C.
Кампанія NeXT абрала Objective-C для сваёй аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP. У выніку таго, што аперацыйная сістэма macOS непасрэдна заснаваная на NeXTSTEP, кампанія Apple рэкамендавала Objective-C для распрацоўкі праграм для macOS і iOS да стварэння мовы праграмавання Swift у 2014 г.
Праграмы Objective-C, распрацаваныя для аперацыйных сістэм, якія не належаць Apple, або якія не залежаць ад API Apple, таксама могуць быць скампіляваныя для любой платформы, якая падтрымліваецца GNU GCC або LLVM/Clang.