Ryanair

Ryanair
ІАТА
FR
ІКАА
RYR
Дата заснавання 1984
Памер флота 457
Кірункі 225
Штаб-кватэра Дублін, Ірландыя
Кіраўніцтва Майкл О’Ліры
Сайт: https://www.ryanair.com/

Ryanair — ірландская звышбюджэтная авіякампанія, заснаваная ў 1984 годзе. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Сордс, а асноўныя базы яе эксплуатацыі ў аэрапортах Дубліна і Лондана. Кампанія складае самую вялікую частку сямейства авіякампаній Ryanair Holdings, куды ўваходзяць авіякампаніі — Ryanair UK, Buzz і Malta Air. У 2016 годзе Ryanair была найбуйнейшай еўрапейскай бюджэтнай авіякампаніяй па палётах рэгулярных рэйсаў і перавозіла больш міжнародных пасажыраў, чым любая іншая авіякампанія.[1]

Ryanair эксплуатуе больш за 400 самалётаў Boeing 737—800, прычым адзін 737—700 выкарыстоўваецца ў якасці чартарнага самалёта, у якасці рэзерва і для навучання пілотаў.[2] Авіякампанія характарызуецца сваім хуткім пашырэннем з-за дэрэгуляцыі авіяцыйнай прамысловасці ў Еўропе ў 1997 годзе і поспехам недарагой бізнес-мадэлі. Маршрутная сетка Ryanair абслугоўвае 40 краін Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Марока) і Блізкага Усходу (Ізраіль, Ліван і Іарданія).[3]

Кампанію часта крытыкуюць за дрэнныя ўмовы працы,[4][5][6] інтэнсіўнае выкарыстанне дадатковых збораў,[7][8][9] дрэннае абслугоўванне кліентаў[10][11] і схільнасць да наўмыснага спараджэння спрэчак, каб атрымаць бясплатную рэкламу.[12][13][14]

  1. Ryanair carries more international passengers than any other airline.
  2. Latest Register and Monthly Changes. Irish Aviation Authority (30 верасня 2017).
  3. About us. Ryanair.com.
  4. Mirror.co.uk Guess which airline cuts costs by hiring freelance pilots? Архівавана 23 верасня 2012.
  5. "Frank Jensen: Ansatte i København benytter ikke Ryanair". DR. 16 May 2015.
  6. "Ryanair strike: One in six flights cancelled in pilot walkout".
  7. Ryanair the 'worst offender' for extra charges on fares. The Belfast Telegraph.
  8. "Ryanair to improve clarity over 'hidden charges'". The Daily Telegraph. 6 July 2009.
  9. "Judge tells Ryanair that forcing passengers to print boarding passes is illegal". The Guardian. 14 January 2011.
  10. "Ryanair named 'worst short-haul airline'". BBC News. 5 January 2019.
  11. "Ryanair ranked 'worst airline' for sixth year in a row". The Guardian. 5 January 2019.
  12. Charging for toilets PR stunt, says Ryanair boss. The Irish Times (7 сакавіка 2009).
  13. "Ryanair advert dubbed 'offensive'". BBC News. 4 February 2004.
  14. "Michael O'Leary: a gift for controversy and an eye on the bottom line". The Observer. 24 September 2017.

Developed by StudentB