SWIFT | |
---|---|
Тып | cooperative society[d] |
Заснаванне | 3 мая 1973 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | тэлекамунікацыйная індустрыя[d] |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | swift.com (англ.) |
SWIFT (ад англ.: Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunications), Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) — арганізацыя, якая кіруе міжнароднай сістэмай перадачы інфармацыі і правядзення плацяжоў паміж банкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі. Кампанія таксама прадастаўляе праграмнае забеспячэнне (у асноўным дзеля ўжывання ў сусветнай сетцы SWIFTNet) і банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды ISO 9362, больш вядомыя як «SWIFT-коды».
SWIFT — кааператыўнае таварыства, створанае паводле бельгійскага заканадаўства, якое належыць ягоным чальцам — 8740 банкам з 209 краінаў (па стане на лістапад 2008 году). Галоўны офіс размешчаны ў Ла-Юльпе каля Бруселя, Бельгія. Аддзяленні кампаніі існуюць у многіх краінах свету.
Заснаванае ў 1973 годзе з мэтай усталявання агульных стандартаў для фінансавых транзакцыяў, стварэння сістэмы апрацоўкі агульнадаступных дадзеных і сусветнай інфармацыйнай сеткі. Сузаснавальнікамі выступілі 239 банкаў з 15 краінаў. Фундаментальныя аперацыйныя інструкцыі, нормы адказнасьці і да т. п. былі ўсталяваныя ў 1975 годзе. У 1977 годзе адасланае першае паведамленне.
Кожны банк, уключаны ў сістэму, атрымоўвае свой унікальны SWIFT-код. Тэарэтычна для ажыццяўлення плацяжу ў Еўропе дастаткова ведаць SWIFT-код банка і IBAN-код атрымальніка.
Штодзень праз SWIFT праходзіць больш за мільён транзакцыяў пра грашовыя пераказы, міжбанкаўскія плацяжы, каштоўныя паперы. Штогод — 2,5 млрд плацёжных паручэнняў.
Уласна SWIFT не займаецца перасылкай фінансаў, кампанія толькі выстаўляе патрабаванні на аплату. Яны павінны быць аплочаны праз рахункі-карэспандэнты, якія фінансавыя ўстановы маюць паміж сабой.
Пасля падзеяў 11 верасня 2001 года ЦРУ і Міністэрства фінансаў ЗША атрымалі доступ да фінансавай інфармацыі сеткі SWIFT з мэтай адсочвання магчымых фінансавых транзакцыяў тэрарыстаў.
У свеце існуе шмат аналагаў SWIFT, адзін з іх — сістэма перадачы фінансавых паведамленняў.