Scheme | |
---|---|
Клас мовы | мультыпарадыгменая |
З’явілася ў | 1975 |
Аўтар(ы) | Гай Сціл, Джэральд Сасмэн |
Пашырэнне файлаў | .scm |
Тыпізацыя даных | строгая, дынамічная |
Асноўныя рэалізацыі | Chibi-Scheme, Chicken, Gambit, Guile, Kawa, MIT Scheme, Racket, Tiny Scheme |
Зведала ўплыў | Lisp, ALGOL, MDL |
Паўплывала на | Clojure, Common Lisp, Dylan, EuLisp, Haskell, JavaScript, Lua, R, Ruby |
Сайт | scheme-reports.org (англ.) |
Scheme — мова праграмавання з сямейства моў Лісп, створаная Гаем Сцілам і Джэральдам Сасмэнам.
Традыцыйна асноўнай рысай мовы Scheme быў мінімалізм, але стандарт R6RS быў значна большым за папярэднія, а новы стандарт R7RS будзе апісваць два варыянта мовы: «малы» варыянт (уключае толькі найбольш неабходныя ў мове праграмавання рэчы, на аснове якіх можна пабудаваць усе іншыя; ствараецца працоўнай групай 1[1]) і «вялікі» (уключае тое, што неабходна для практычнага выкарыстання мовы; ствараецца працоўнай групай 2[2]).
Фармальным стандартам мовы Scheme з’яўляецца стандарт IEEE 1178. Стандартамі дэ-факта з’яўляюцца дакументы RnRS (англ. Revisedn Report on on the Algorithmic Language Scheme, гэта значыць Палепшаная n раз справаздача пра алгарытмічную мову Scheme), якія ствараюцца спецыяльна абраным камітэтам і прымаюцца ў выніку галасавання. Стандарт R6RS быў прыняты ў 2007 годзе[3]. 20 мая закончыцца галасаванне[4] па «маленькаму» варыянту мовы з R7RS.
Стандарт апісвае толькі неабходны мінімум.