BIOS | |
---|---|
Пераемнік | Unified Extensible Firmware Interface[d] |
Краіна паходжання | |
Першаадкрывальнік | Gary Kildall[d] |
Вытворца | American Megatrends[d] і Phoenix Technologies[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
BIOS (англ.: basic input/output system — «базавая сістэма ўводу-вываду»), таксама БСУВ, — рэалізаваная ў відзе мікрапраграм частка сістэмнага праграмнага забеспячэння, якая прызначаецца для прадстаўлення аперацыйнай сістэме API-доступу да апаратуры камп'ютара і падключаных да яго прыладаў.
У персанальных IBM PC-сумяшчальных камп’ютарах, якія выкарыстоўваюць мікраархітэктуру x86, BIOS уяўляе сабой набор запісаных на мікрасхему EEPROM персанальнага камп’ютара мікрапраграм (якія ўтвараюць сістэмнае праграмнае забеспячэнне), што забяспечвае пачатковую загрузку камп'ютара і наступны запуск аперацыйнай сістэмы.
У наш час, для новых платформаў кампанія Intel на замену традыцыйнаму BIOS прапануе Extensible Firmware Interface (UEFI).
Асноўныя вытворцы BIOS для ноўтбукаў, персанальных камп’ютараў і сервераў (акрамя прадаўцоў-вытворцаў):
Для камп’ютараў на базе іншых платформ для абазначэння ўбудаванага ПЗ выкарыстоўваюцца іншыя тэрміны. Напрыклад, у архітэктуры SPARC такі набор мікрапраграм можа звацца PROM, ці Boot.