Вытворца | Sega |
---|---|
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Шостае |
Дата выхаду |
27 лістапада 1998 9 верасня 1999 14 кастрычніка 1999 |
Прададзена штук | 9 130 000 |
Носьбіт | Аптычны дыск |
Аперацыйная сістэма | Dreamcast system software[d] |
ЦП | SuperH[d] |
Анлайн-сэрвіс | Sega Net Link[d] і Dreamarena[d] |
Вага | 1,5 кг |
Бэстсэлер |
Sonic Adventure (2.5 млн. экз.) |
Папярэднік | Sega Saturn |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Dreamcast (яп.: ドリームキャスト Dorīmukyasuto) — пятая і апошняя гульнявая прыстаўка кампаніі Sega і спадчыннік Sega Saturn. Як спроба адваяваць рынак падчас шостага пакалення гульнявых сістэм, Dreamcast была распрацавана для канкурэнцыі з PlayStation і Nintendo 64. Прыстаўка была выпушчаная за пятнаццаць месяцаў да выхаду PlayStation 2 і за тры гады да GameCube з Xbox. Аднак ёй не ўдалося сабраць досыць папулярнасці да выхаду PlayStation 2, і Sega вырашыла закрыць праект і сысці з рынку гульнявых прыставак.