EMI

EMI Group Ltd.
Тып Прыватная кампанія
Заснаванне 1931
Скасавана 2012
Пераемнік Parlophone Records Ltd.[d][1]
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Вялікабрытаніі Лондан, Англія, Вялікабрытанія
Адрас
Ключавыя постаці Эрык Ніколі, галоўны выканаўчы кіраўнік
Галіна Музыка
Колькасць супрацоўнікаў 6 300
Матчына кампанія Universal Music Group[4], Sony (United Kingdom)[d] і Warner Music Group
Даччыныя кампаніі EMI Music Japan
Сайт www.emigroup.com

EMI (англ.: Electric and Music Industries) — брытанская медыягрупа (EMI Group), адна з найбуйнейшых гуказапісных кампаній свету (уваходзіць у «Вялікую чацвёрку»). Штаб-кватэра размяшчаецца ў Лондане.

EMI была заснавана ў сакавіку 1931 года ў выніку зліцця двух гуказапісных лэйблаў — брытанскіх Columbia і Gramophone. У 1957 годзе EMI набылі амерыканскі лэйбл Capitol Records, атрымаўшы, такім чынам, ліцэнзаванне на выпуск амерыканскай музыкі (даўнія кантракты з RCA Victor і Columbia Records былі спынены). EMI таксама належала мноства лэйблаў у краінах Брытанскай Садружнасці, а таксама Індыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1990-я гг. EMI набылі лэйбл Virgin Records. Самі EMI маюць таксама свой ўласны лэйбл EMI Records, у які ўваходзіць мноства малых лэйблаў (Parlophone, Real World, спецыялізаваныя лэйблы тыпу EMI Classics). Больш паловы брытанскіх выканаўцаў поп-музыкі выпускаліся на EMI.

EMI у наш час трэцяя па велічыні гуказапісная кампанія ў свеце пасля Universal Music Group і Sony Music Entertainment; EMI прадаюць сваю прадукцыю ў 50 краінах. Кампаніі належаць правы на больш за 1 млн кампазіцый. Па даных Hoover’s, у 2005 годзе выручка кампаніі зменшылася на 5,7 % да $3,65 млрд, прыбытак зменшыўся на 181 % да 105 млн.

  1. (unspecified title) Праверана 28 студзеня 2019.
  2. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  3. Open Funder Registrydoi:10.13039/100005125 Праверана 7 снежня 2017.
  4. а б annual report — 2017.

Developed by StudentB