| |
URL | facebook.com |
Тып сайта | сацыяльная сетка |
Рэгістрацыя | бясплатная |
Мова(-ы) | англійская, традыцыйная кітайская[d], спрошчаная кітайская[d] і японская мова |
Мова праграмавання | PHP |
Уладальнік | Марк Цукерберг - 24% |
Аўтар | Марк Цукерберг і інш. |
Пачатак працы | 4 лютага 2004[1] |
Рэйтынг Alexa | 3[2], 3[3], 5[4], 3[5] і 3[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[7]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце[8].
Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[9].
Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[10].
Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[11].