Fedora | |
---|---|
Распрацоўшчык | Fedora Project |
Сямейства АС | GNU/Linux |
Заснавана на | Red Hat Linux[d] |
Першы выпуск | 6 лістапада 2003 |
Апошняя версія | 40 — 23 красавіка 2024 |
Апошняя тэставая версія | Fedora 41 Candidate RC-1.3 |
Падтрымлівае мовы | шматмоўны |
Падтрымлівае платформы | x86-64, ARM |
Тып ядра | маналітнае (Linux) |
Інтэрфейс | GNOME[d] |
Ліцэнзія | Розныя бясплатныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, а таксама прапрыетарныя файлы прашывак |
Стан | актыўнае |
Вэб-сайт | fedoraproject.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Fedora (па-англ.. «Мяккі фетравы капялюш», раней Fedora Core) — дыстрыбутыў Linux, які спансуецца фірмай Red Hat і падтрымліваецца супольнасцю. Праект служыць для тэсціравання новых тэхналогій, якія ў далейшым уключаюцца ў прадукты Red Hat і іншых вытворцаў. Кампанія Red Hat не забяспечвае падтрымку карыстальнікам Fedora, падтрымка ажыццяўляецца адкрытай супольнасцю.
Мэта праекта Fedora — пабудова цэласнай аперацыйнай сістэмы з адкрытага праграмнага забеспячэння. Новыя версіі выходзяць кожныя 6-8 месяцаў па даступным графіку.
Лінус Торвальдс, аўтар ядра Linux, выкарыстоўвае Fedora на ўсіх яго камп’ютарах.