FreeDOS

FreeDOS
ЛагатыпFreeDOS
Загрузка FreeDOS 1.0 у эмулятары BOCHSЗагрузка FreeDOS 1.0 у эмулятары Bochs
Распрацоўшчык Праект FreeDOS
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 12 студзеня 1998
Апошняя версія 1.1 — 1 студзеня 2012[1]
Падтрымлівае платформы x86
Тып ядра Маналітнае
Інтэрфейс Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM
Ліцэнзія GNU GPL, іншыя (уключаючы несвабодныя)
Стан Актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду github.com/FDOS
Вэб-сайт freedos.sourceforge.net www.freedos.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[2] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.

Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell[3], HP[4] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung[5].

Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC.

  1. Project News for The FreeDOS Project
  2. FreeDOS | Software List(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2012. Праверана 6 студзеня 2013.
  3. Ashlee Vance.. How Dell repels attempts to buy its 'open source' PC. The Register (6 октября 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Michelle Maisto.. Desktops and Notebooks: First Look at HP’s Low-Cost ProBook Laptop Lineup. eWeek (28 апреля 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  5. Алексей Надёжин.. Samsung 300E5Z-A06. Хабрахабр (13 июня 2012). — «Для праверкі работоспособности на ноутбуке стоит FreeDOS»  Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.

Developed by StudentB