Google Chrome | |
---|---|
Тып | браўзер |
Аўтар | |
Распрацоўшчык | |
Напісана на | C++ |
Інтэрфейс | GTK[d] і Cocoa[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows, Linux і macOS |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 2 верасня 2008[7] |
Апошняя версія | |
Бэта-версія | |
Тэставая версія | |
Стан | У актыўнай распрацоўцы |
Ліцэнзія | бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d][8] |
Сайт | google.com/chrome/ (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Google Chrome (вымаўляецца гугл хром[9], ад англ.: chrome — хром) — кросплатформавы браўзер, які распрацоўвае кампанія Google на аснове свабоднага браўзера Chromium. Першая публічная бэта-версія для Microsoft Windows выйшла 2 верасня 2008 года, першая стабільная — 11 снежня 2008 года. Пазней былі выпушчаны версіі для Linux, macOS, iOS, а таксама для Android, дзе Chrome з’яўляецца прадвызначаным браўзерам. Таксама Chrome з’яўляецца асноўным кампанентам аперацыйнай сістэмы ChromeOS.
Спачатку для адлюстравання вэб-старонак выкарыстоўваўся рухавік WebKit, але з 2013 года Google карыстаецца ўласным рухавіком Blink на аснове Webkit; усе варыянты Chrome, акрамя версіі для iOS, цяпер выкарыстоўваюць Blink.
Па ацэнках StatCounter на снежань 2022 года Chrome займае 66 % долі сусветнага рынку браўзераў на персанальных камп’ютарах (пасля дасягнення піка ў 72,38 % у лістападзе 2018 года)[10], часцей за ўсё выкарыстоўваецца на планшэтах і смартфонах і складае 64 % на ўсіх платформах разам[11].