HTML

Выява лагатыпа
Пашырэнне ..html, .htm
MIME text/html
Распрацаваны Кансорцыум Сусветнага павуціння & WHATWG
Апублікаваны 1993
Тып фармату Мова разметкі
Пашыраны з SGML
Развіты ў XHTML

HTML (англ.: Hypertext Markup Language) — мова разметкі гіпертэксту, асноўная мова разметкі вэб-старонак у інтэрнэце. Яна задае правілы апісання структуры тэкставай інфармацыі ў дакуменце шляхам вызначэння пэўнага тэксту ў якасці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, спісаў і гэтак далей і дадавання да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных відарысаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых у вуглавыя дужкі. У пэўнай ступені HTML таксама можа апісваць выгляд і семантыку дакумента, а таксама ўключаць убудаваны код на мовах сцэнарыяў (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзераў і іншых апрацоўшчыкаў HTML-дакументаў.

HTML часта выкарыстоўваецца для азначэння змесціва MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэнні, як у сваёй форме атрыманай у спадчыну ад XML (накшталт XHTML версіі 1.0 або пазнейшай), так і ў форме атрыманай напрамую ад SGML (накшталт HTML версіі 4.01 і ранейшай).

Файлы, якія ўтрымліваюць html-даныя, выкарыстоўваюць пашырэнні .html або .htm.


Developed by StudentB