Microsoft Edge | |
---|---|
Тып | браўзер |
Аўтар | Microsoft |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма |
Android iOS macOS 10.13 і пазн. Windows 7 і пазн. Linux (менавіта Ubuntu, Debian, Fedora і openSUSE) |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 6 сакавіка 2007 |
Апаратная платформа | IA-32, x86-64, ARM32, ARM64 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Сайт | microsoft.com/en-us/edge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Microsoft Edge — прапрыетарны, кросплатформавы браўзер ад кампаніі Microsoft. Упершыню з’явіўся ў складзе Windows 10 і Xbox One у 2015 годзе, пазней быў перанесены на іншыя платформы з дапамогай рухавіка з адкрытым зыходным кодам Chromium. Цяпер даступны на Android, iOS, macOS, Linux і старых версіях Windows (Windows 7 і пазней). Быў выпушчаны для замены Internet Explorer.
Першапачаткова Edge ствараўся з рухавіком браўзера EdgeHTML і рухавіком JavaScript Chakra, якія належалі Microsoft. У канцы 2018 года было абвешчана, што Edge будзе цалкам перабудаваны ў браўзер на базе Chromium з рухавікамі Blink і V8. Новы Edge быў публічна выпушчаны ў студзені 2020 года. Microsoft з тых часоў спыніла падтрымку бяспекі для арыгінальнага браўзера (цяпер яго называюць Microsoft Edge Legacy).
У маі 2022 года, па даных StatCounter, Microsoft Edge стаў другім па папулярнасці браўзерам у свеце, абагнаўшы Apple Safari.[4] Станам на верасень 2022 года Edge выкарыстоўваецца на 11 працэнтах персанальных камп’ютараў ва ўсім свеце.[5]