Neoptera або Навакрылыя — інфраклас крылатых насякомых. Асноўнай прыкметай з'яўляецца здольнасць складваць свае крылы назад на брушка з дапамогай спецыяльнага сустава і адпаведнай мускулатуры. Да іх належаць усе Крылатыя насякомыя (Pterygota), за выключэннем падзёнак (Ephemeroptera) і стракоз (Odonata).
Магчымасць шчыльна складаць крылы да цела дазваляе гэтым жывёлам засяляць мноства розных асяроддзяў. Гэтая змена дазваляе ім хавацца і пранікаць у вузкія ўкрыцці і расколіны. З перабудовай сустава і палётнай мускулатуры таксама трэба было перабудаваць і самі крылы, каб яны пачалі складвацца. Гэта адбылося за кошт шэрагу складкаў на крыле. Многія атрады навакрылых утрымліваюць эусацыяльныя віды насякомых, якія ўтвараюць інсектныя супольнасці.[1]
- ↑ Werner Jacobs, Klaus Honomichl, Maximilian Renner: Biologie und Ökologie der Insekten. Taschenlexikon mit CD-ROM. Stuttgart, Jena und New York 1996 (4., überarbeitete Taschenbuch-Auflage, Heidelberg 2007, ISBN 978-3-8274-1769-5 oder ISBN 3-8274-1769-4)