Netscape Navigator | |
---|---|
Тып | браўзер |
Распрацоўшчык | Netscape[d] і AOL |
Першы выпуск | 15 снежня 1994 |
Апошняя версія |
|
Сайт | archive.netscape.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Netscape Navigator — прапрыетарны вэб-браўзер, створаны кампаніяй Netscape Communications Corp у 1994 годзе.
На працягу 1990-х Netscape Navigator заставаўся тэхнічным лідарам сярод вэб-браўзераў. Netscape прадставіла ў 1994 годзе паказ вэб-старонак на ляту — тэкст і графіка з’яўляліся на экране па меры спампоўкі вэб-старонкі. Ранейшыя вэб-браўзеры не паказвалі старонку, пакуль уся графіка на ёй не была спампавана — карыстальнік бачыў пустую старонку на працягу некалькіх хвілін. Інавацыямі Netscape Navigator былі таксама файлы cookie, фрэймы,[1] аўтаматычная канфігурацыя проксі-сервераў[2] і JavaScript.
Браўзер быў даступны для шырокага спектру аперацыйных сістэм: Windows (3.1, 95, 98, NT), Macintosh, Linux, OS/2,[3] многіх версій Unix, уключаючы OSF/1, Sun Solaris, BSD — і выглядаў і працаваў амаль аднолькава на кожнай з іх.
Netscape Navigator дамінаваў на рынку браўзераў у 1990-х гадах, аднак у выніку так званай першай вайны браўзераў — у тым ліку антыканкурэнтнага выкарыстання ў Windows браўзера Internet Explorer — страціў сваю ролю. Доля Netscape Navigator на рынку была больш за 90 працэнтаў у сярэдзіне 1990-х і паступова зменшылася да менш чым аднаго працэнта ў 2006 годзе.
28 снежня 2007 года распрацоўка браўзера была спынена, падтрымка з абнаўленнямі бяспекі працягвалася да 1 сакавіка 2008 года.