Personennamendatei

Personennamendatei (PND) — нямецкая сістэма класіфікацыі і сістэматызацыі асоб, прызначаная пераважна для бібліятэк. PND створана ў 1995—1998 гадах і апублікавана Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай. Па кожнай асобе захоўваюцца даныя пра імя, даце нараджэння і родзе заняткаў, кожнай асобе прысвоены ідэнтыфікацыйны нумар PND.

PND складаецца з больш двух мільёнаў запісаў і параўнальная з «Library of Congress Name Authority File» (LCNAF).

У красавіку 2012 года ў Германіі запушчана ўніверсальная сістэма класіфікацыі Gemeinsame Normdatei (GND), якая ўключыла ў сябе запісы чатырох сістэм: Personennamendatei (PND), Schlagwortnormdatei (SWD), Gemeinsame Körperschaftsdatei (GKD) і Einheitssachtitel-Datei des Deutschen Musikarchivs (DMA-EST).


Developed by StudentB