Распрацоўшчык | Sony Interactive Entertainment[d] |
---|---|
Вытворца | Sony |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Эпоха 32/64-бітных прыставак |
Дата выхаду |
3 снежня 1994 г. 9 верасня 1995 г. 29 верасня 1995 г. |
Прададзена штук | 102,49 млн на 31 снежня 2006 г.[1] |
Носьбіт | CD |
ЦП | Custom MIPS R3000 |
Сталая памяць | Memory card |
Бэстсэлер | Gran Turismo [2] |
Папярэднік | Super NES CD-ROM[d] |
Паслядоўнік | PlayStation 2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Sony PlayStation (яп.: プレイステーション) — гульнявая прыстаўка, распрацаваная кампаніяй Sony Computer Entertainment (ці проста Sony) пад кіраўніцтвам Кэна Кутарагі і ўпершыню выпушчаная ў сярэдзіне 1990-х. PlayStation — 32-разрадная сістэма, якая стала першай у серыі, якая здабыла вялікую папулярнасць па ўсім свеце. Выпуск PlayStation у Японіі адбыўся 3 снежня 1994 г., у ЗША прыстаўка з’явілася 9 верасня 1995 г., а ў Еўропе — 29 верасня 1995 г. Прыстаўка апынулася вельмі папулярнай, забяспечыла Sony прарыў у гульнявой індустрыі, дзе да таго моманту непадзельна панавалі Nintendo і Sega. На сённяшні дзень у свеце прададзена больш за 100 млн камплектаў PlayStation.