Windows 98

Windows 98
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Microsoft Windows
Першы выпуск 25 чэрвеня 1998 (інфа)
Апошняя версія  — 23 красавіка 1999
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d]
Падтрымлівае платформы IA-32[d]
Тып ядра маналітнае
Ліцэнзія Microsoft EULA
Стан падтрымка спынена 11 ліпеня 2006 года [1]
Вэб-сайт www.microsoft.com/windows98
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows 98 (кодавае імя Memphis) — графічная аперацыйная сістэма, выпушчаная карпарацыяй Майкрасофт 25 чэрвеня 1998.

Па сутнасці, дадзеная аперацыйная сістэма - гэта абноўленая версія Windows 95, па-ранейшаму з'яўляецца гібрыдным 16/32-разрадным прадуктам, заснаваным на MS-DOS 7.1. Паляпшэнням падвергнулася падтрымка AGP, дапрацаваны драйверы USB, была дададзена падтрымка працы з некалькімі маніторамі і падтрымка WebTV. Як і ў Windows 95 OSR 2.5, у інтэрфейс сістэмы (Explorer.exe) інтэграваны Internet Explorer 4 (функцыя Active Desktop).

Унутраны нумар «першай рэдакцыі» Windows 98 — 4.10.1998, SE — 4.10.2222.

Сістэмныя патрабаванні для Windows 98: працэсар 486DX/66 MHz або лепш, 16 Мб АЗП і не менш 195 Мб вольнай дыскавай прасторы пры стандартнай устаноўцы.

Зноскі


Developed by StudentB